Навіны Навіны Руху

Жыць без страху

Жыць без страху

5433 праглядаў Мінск
У Мінску ў офісе Руху «За Свабоду» адбылася прэзентацыя кампаніі «Страху няма».

Ініцыятарамі кампаніі выступілі суб’екты грамадзянскай акцыі «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Саюз «За мадэрнізацыю», Беларуская партыя «Зялёныя» і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу).

Не сакрэт што ўлады прыкладаюць вялізныя намаганні, каб запалохаць грамадзян краіны, каб у людзей знікла ўсялякая ахвота змагацца за свае правы і свабоды, бараніць самастойна свае законныя інтарэсы. Сённяшняе кіраўніцтва краіны змагаецца супраць любога праяўлення публічнай актыўнасці грамадзян, ініцыяванай знізу, бо свабодныя, самастойныя людзі яму не патрэбны.

Ініцыятары кампаніі «Страху няма» лічаць, што зараз надзвычай важна супрацьстаяць татальнаму страху, які пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў актыўна нагнятаюць зацікаўленыя ў ім аўтарытарныя ўлады.

Мэта кампаніі — разбурэнне атмасферы страху, якую ўлады спрабуюць навязаць беларускаму грамадству праз рэпрэсіі, праз татальны ціск на грамадзянскую супольнасць. Ініцыятары кампаніі заклікаюць беларусаў не баяцца. Лепшая зброя супраць страху — публічнасць і галоснасць.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч адзначыў, што атмасферу страха можна разбураць асабістым прыкладам і нагадаў пра прэс-канферэнцыю Алеся Міхалевіча, якая фактычна стала пачаткам кампаніі «Страху няма». Валерый Кавалеўскі, які таксама быў змешчаны ў СІЗА КДБ па падазрэнні ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пацвердзіў прысутным журналістам словы Алеся Міхалевіча пра катаванні. Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў распавёў пра кампанію падпісання паручальніцтваў за палітвязняў. Змагацца супраць страху ў грамадстве з дапамогай мастацтва і гумару паабяцаў прадстаўнік партыі «Зялёныя».

Юрась Губарэвіч дадаў, што да дзейнасці кампаніі «Страху няма» плануецца прыцягнуць шырокія колы грамадства: будуць абвешчаны конкурсы на лепшыя фотажабы, карыкатуры і асабістыя гісторыі.

Падчас імпрэзы былі прадэманстраваныя відэа падзей 19 снежня і слайд-шоў з архіва Руху «За Свабоду». Таксама адбылася прэзентацыя пробнай партыі распрацаваных Рухам «За Свабоду» значкоў салідарнасці «Я быў на плошчы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Страху няма!

Апошнія навіны