Навіны Навіны Беларусі

Лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»-2016 стаў Валер Мазынскі

Лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»-2016 стаў Валер Мазынскі

3062 праглядаў Бычкі
Сёння ў Бычках Ушацкага раёну Віцебскай вобласці адбылося ўручэнне прэміі «За Свабоду думкі». Сёлетнім лаўрэатам стаў вядомы беларускі рэжысёр Валер Мазынскі.


Чаму прэмія называецца менавіта за свабоду думкі, патлумачыў удзельнікам старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Па ягоных словах, думка заўсёды павінна стаяць перад дзеяннем і свабода думкі быць першаснай. Чалавек, які свабодны ў сваіх думках, здольны на годныя і адважныя ўчынкі, дадаў старшыня Руху.

«У мяне ёсць надзея. Яна, пэўна, не спраўдзіцца пры маім жыцці», — адзначыў у выступе лаўрэат Валер Мазынскі. Па ягоных словах, ён спадзяецца, што пры з’яўленні пагрозы для Беларусі ўсе беларусы, аб’яднаўшыся, стаўшы побач адзін з адным, выратуюць краіну.

Прэмія уручаецца Рухам «За Свабоду» выбітным беларусам, пераможцу абірае журы з ліку лаўрэатаў мінулых гадоў. Лаўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Павел Севярынец, Алесь Пушкін, Ада Райчонак, Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Алесь Белакоз, Зміцер Вайцюшкевіч і Алесь Марачкін, Віктар Шалкевіч, Ніл Гілевіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Прэмія «За свабоду думкі» імя Быкава

Апошнія навіны