Навіны Навіны Беларусі

Прэмія «За Свабоду думкі» 2016

Прэмія «За Свабоду думкі» 2016

2984 праглядаў Бычкі
У нядзелю 19 чэрвеня 2016 г. адбудзецца ўрачыстае ўручэньне прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду» ў 2007 годзе.

Прэміяй «За Свабоду думкі» узнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадзкай і творчай дзейнасьцю на карысьць Беларусі і Свабоды. Выбітныя беларусы сталі лаўрэатамі ў 2008-2015 гадах. Яны ўваходзяць у склад журы, якое вызначыла сёлятняга ляўрэата.

Сьвяточная імпрэза адбудзецца ў нядзелю 19 чэрвеня а 14.00 ля дома-музэя Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Для ўдзельнікаў імпрэзы будзе арганізаваны даезд на аўтобусах зь Менску і назад.

Ад’езд з Менску а 9:00 ранкам у нядзелю 19 чэрвеня.

Жадаючым прыехаць на прэмію на аўтобусе неабходна запоўніць кароткую рэгістрацыйную форму. Просім гэта зрабіць апэратыўна, бо колькасьць месцаў у аўтобусах абмежаваная.

На ўрачыстае ўручэньне ўзнагароды запрошаныя ляўрэаты, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці, мэдыяў і дыпляматычнага корпусу. Праграма імпрэзы ўлучае ўрачыстую частку, уручэньне Прэміі і сьвяточны канцэрт.

Тэгі: прэміі 62

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія «За свабоду думкі» імя Быкава

Апошнія навіны