Навіны Навіны Беларусі

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

2031 прагляд Бычкі
15-19 чэрвеня ў Бычках на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік. Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, па вечарох жа перад імі выступяць беларускія барды.

Над будынкам школы Васіля Быкава зараз апякуецца грамадскасць Віцебшчыны, валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі і канцэрты пад адкрытым небам. У прыватнасці ў Бычках выступяць вядомы бард Андрэй Мельнікаў і гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікам. Размяшчэнне — у намётах на тэрыторыі сядзібы.

У летніку могуць прымаць удзел маладыя людзі ад 18 да 30 год з Беларусі. Усім ахвочым паехаць у летнік трэба запоўніць анкету.

Вынікі адбору будуць вядомыя 12 чэрвеня.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны