Навіны Навіны Беларусі

У Слуцку пакаралі кіроўцаў аўтобуса з расійскім сцяжком

У Слуцку пакаралі кіроўцаў аўтобуса з расійскім сцяжком

2142 праглядаў Слуцк
Пасля звароту сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталя Амяльковіча ў Слуцку пакаралі кіроўцаў аўтобуса, якія размесцілі на лабавым шкле расійскі сцяжок.


Скаргу на размяшчэнне на шкле аўтобуса расійскага сцяжка сябра Рады Руху «За Свабоду» накіраваў 19 траўня. «Заўважыў гэтага рашыста ў горадзе пад час руху аўтобусу некалькі дзён таму. Вырашыў дачакацца яго на нейкім прыпынку і сфатаграфаваць», — расказаў сайту Pyx.by Амяльковіч. Ён падаў скаргі пра парушэнні бяспекі руху транспартных сродкаў, недапушчальнасць выкарыстання грамадскага транспарту дзеля правядзання сумнеўнай прапаганды і недапрацоўку ў выхаваўчым накірунку ідэалягічных працаўнікоў.


«Філіял аўтобусны парк № 2 ўважліва азнаёміўся з вашай скаргай ад выкарыстанні пабочных прадметаў на ветравым шкле аўтобуса АЕ 6925-5. З Валерыя Спірава і Уладзіміра Анцыповіча ўзятае тлумачэнне», — сказана ў адказе Амяльковічу за подпісам дырэктара парка М.М. Валеткі. Акрамя таго, абодва атрымалі вымовы.

У парку прызналі, што размяшчаць любыя прадметы на лабавым шкле аўтобуса забаронена правіламі дарожнага руху.

З 24 траўня ў парку правялі паўторны інструктаж з кіроўцамі, на якім давялі пра недапушчальнасць падобных выпадкаў, скаргу плануюць агучыць і на сходзе кандуктараў і кіроўцаў.

«А яшчэ ж чакаю і адказ з ААТ „Менаблаўтатрансу“», — дадаў у сваю чаргу Амяльковіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #107 03.06.2016 23:32 @ Юрий К.

    Одновременно с этим сябры Руху "За Свабоду" у Баранавічах падрыхтавалі вельмі актуальныя налепкі.

    Захоўвай чысціню, Беларусь не Расея!

    https://www.facebook.com/uladzimir.hundar/posts/990728054346609

    1. #124 05.06.2016 15:13 @ Добрый человек

      Твоя позорная страница удалена)))

Апошнія навіны