Навіны Навіны Беларусі

На частцы акругаў апазіцыя не будзе канкураваць між сабой

На частцы акругаў апазіцыя не будзе канкураваць між сабой

1444 праглядаў Мінск
Ёсць пэўныя напрацоўкі па аб’яднанні беларускай апазіцыі ў падыходах да парламенцкіх выбараў. Гэта вынік апошняга з круглых сталоў, якія перыядычна праводзяць лідары апазіцыі.

Ужо вядома, што па большасці акругаў кандыдаты ад дэмакратычных сілаў не будуць супернікамі, кажа першы намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч:

— Вылучэнне прадстаўнікоў розных структураў у выбарчыя камісіі, каардынацыя падчас назірання. Былі папярэдне ўзважаныя спісы ад розных дэмакратычных сілаў. І на сёння мы маем інфармацыю пра спісы як правацэнтрысцкай кааліцыі, так і арганізацый, якія ўваходзяць у саюз левых сілаў. І кандыдаты ад гэтых двух спісаў закрываюць фактычна ўсю Беларусь.

Недзе парадку 57 акругаў будзе увогуле адзін кандыдат, негледзячы на тое, што ёсць розныя спісы.

Юрась Губарэвіч адзначыў, што ёсць некалькі акругаў, асабліва ў Менску і некаторых абласных цэнтрах, дзе кандыдаты могуць перасякацца. Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 верасня.

Валянціна Лаеўская

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны