Навіны Навіны Беларусі

Дзень Еўропы

Дзень Еўропы

3009 Праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» і Моладзевы звяз Intermarium Minsk правялі традыцыйнае святкаванне Дня Еўропы. Сёлетняя тэма «Міжмор’е як еўрапейская фармацыя».

"Ёсць ідэя свабоды, ёсць ідэя дэмакратыі, якая нарадзілася і жыла ў Еўропе не гледзячы на ўсе праблемы, якія былі ў 20 стагоддзі. Заходнееўрапейскія палітыкі разумеюць, што найперш трэба яднацца, каб супрацьстаяць магчымай агрэсіі", - адзначыў палітолаг, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, агрэсар ёсць у нашым рэгіёне, які ўжо адкусіў кавалак іншай краіны. "Наша моц у нашым адзінстве і ў нашым адзінстве нашы інтарэсаў. Калі наш рэгіён аб'яднаецца, ён будзе сапраўды вельмі моцным гульцом. Нашаму рэгіёну таксама вельмі важна быць паважным суразмоўцам з нашымі заходнімі партнерамі", - дадаў Лагвінец.

"Унутры Еўразвяза нарастаюць дысбалансы. Паміж Поўначчу і Поўднем (Лацінскай Еўропай – Іспанія, Партугалія, Італія, Грэцыя). Праблемы з крызісам зоны еўра высвяцілі недахопы самой ідэі еўрапейскай інтэграцыі. Да гэтага часу існавала пытанне: што сабой гэта інтэграцыя прадстаўляе? Што такое адзіная Еўропа: саюз нацыянальных дзяржаваў ці злучаныя штаты Еўропы?" - лічыць эканаміст Сяргей Чалы.

Выхад з крызісу зоны еўра ён бачыць у паменшэнні паўнамоцтваў нацыянальных урадаў ці змяншэнне зоны еўра.

Фота Вольга Быкоўская, Пётр Маркелаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны