Навіны Навіны Беларусі

Беларусы, трэба збіраць грошы на свой універсітэт і тэлеканал

Беларусы, трэба збіраць грошы на свой універсітэт і тэлеканал

1701 прагляд Мінск Вільнюс
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт пазбавіўся аднаго з галоўных спонсараў. Паўночная рада спыняе фінансаванне пасля дыскусіі пра ролю і стратэгію беларускай ВНУ ў выгнанні.

Ці азначае гэта, што скандынаўскі холад падзьме і ў бок іншых ініцыятываў, звязаных з нашаю краінай?

У якасці афіцыйнай прычыны Паўночная рада называе неабходнасць зменаў у сваім бюджэце з мэтаю вызваліць сродкі для праграмаў інтэграцыі ўцекачоў ды мігрантаў.

Фінансавую дапамогу беларускаму ўніверсітэту, які працуе ў выгнанні ў Вільні, даюць шматлікія замежныя фонды. Але менавіта Рада скандынаўскіх краінаў была адным з галоўных спонсараў ЕГУ.

Сродкі ад спонсараў кіруюць у першую чаргу на тое, каб студэнты мелі магчымасць вучыцца цалкам або часткова бясплатна. А таму цяпер навучальную ўстанову можа чакаць скарачэнне адпаведных праграмаў, а таксама колькасці выкладчыкаў.

«Для Беларусі і беларусаў вельмі важна навучыцца рабіць свой універсітэт або збіраць грошы на свой тэлеканал. Вельмі добра, што мы змаглі зрабіць гэта пры дапамозе замежных краінаў. Цяпер гэта выклік для нашага грамадства. Мы самыя павінны адраджаць нашую нацыю, эканоміку і дзяржаву», — зазначыў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» былы выкладчык ЕГУ Алесь Лагвінец.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны