Навіны Навіны Беларусі

Федэрацыя футбола ўзнагародзіла сябра Рады Руху «За Свабоду»

Федэрацыя футбола ўзнагародзіла сябра Рады Руху «За Свабоду»

2297 Праглядаў Ваўкавыск
Гарадзенская абласная федэрацыя ўзнагародзіла сябра Рады Руху «За Свабоду» Алеся Зайцава за папулярызацыю футбола ў рэгіёне.


«23 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пад эгідай Федэрацыі футбола Гродзенскай вобласці адбылося афіцыйнае закрыццё міні-футбольнага сезона 2015-2016 гг. і ўзнагароджанне лаўрэатаў сезона. Ну вось і мяне адзначылі», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Зайцаў.

Па ягоных словах, абласную федэрацыю ўзначальвае пракурор вобласці, але людзі, якія яго «адзначылі, — проста далёкія ад палітыкі і ім спраўды цікавы лёс футболу на Гарадзеншчыне».

«Чаму я папулярызацыяй займаюся шосты год? Таму што ў Ваўкавыскім раёне ёсць дзве каманды, якія гуляюць у чэмпіянаце вобласці — адна гарадская і другая ААТ „Краснасельскбудматэрыялы“. У другой каманды няблага з інфраструктурай, поле і г.д., хаця цэмзавод — сам на каленях. А ў горадзе каманда „Змена“ на балансе ДзЮСШ прафзвязаў, стадыёна гарадскога няма, гуляюць на полі СДзЮСШР-1, то бок не на сваім. Поле — ў заняпадзе, на ім немангчыма праводзіць матчы чэмпіянату вобласці. Але нікому няма да гэтага справы», — адзначыў Зайцаў.

Таму папулярызую, каб змяніць стаўленне ўлады да спорту № 1, дадаў ён. «Паказваю, што ёсць хлопцы здольныя, і што народу патрэбны спорт», — кажа сябра Рады Руху «За Свабоду».

Ён таксама распавёў, што маладыя жыхары Ваўкавыску арганізавалі ў мінулым годзе так званую «Ваўкавыскую футбольную лігу», цяпер праходзіць зімовы кубак ў СШ №7, збірае поўную залю кожныя выходныя.

«Спачатку прыходзіла міліцыя на матчы, а цяпер і яна не ходзіць, бо хлопцы здолелі самі наладзіць парадак і дысцыпліну, з’явіліся фан-клубы камандаў. На ўзроўні раёна гэта проста шыкоўна выглядае», — сказаў Зайцаў, дадаўшы, што ён вядзе відэахроніку ВФЛ, а таксама не прапускае матчы Чэмпіянату вобласці па міні-футболе і футболе, які стартуе ў траўні.

«Канешне, прыемна, што заўважылі. Значыцца, данясецца інфармацыя і да ўлады хутчэй», — заключыў сябра Рады Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны