Навіны Навіны Беларусі

Рухаўцы выйшлі на «Чарнобыльскі шлях»

Рухаўцы выйшлі на «Чарнобыльскі шлях»

2978 Праглядаў Мінск
Актыўны ўдзел прынялі сябры Руху «За Свабоду» ў сёлятнім Чарнобыльскім шляху. Адным з арганізатараў акцыі стаў кіраўнік мінскага аддзялення арганізацыі Юры Меляшкевіч.

«Сёлятняя акцыя мае некалькі кантэкстаў, — адзначыў Юры Меляшкевіч. — Перш за ўсё кантэкст звязаны з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы, якую мы разглядаем як пагрозу для Беларусі. Па-другое, неабходна сказаць праўду людзям пра сапраўдныя маштабы трагедыі, бо ўсе гэтыя 30 год мы атрымліваем толькі хлусню ад уладаў».
І, па-трэцяе, дадаў ён, мы патрабуем належных кампенсацыяў людзям, якія пацярпелі ад катастрофы.
«Каб ведаць, каб памятаць, трэба хадзіць на „Чарнобыльскі шлях“», — адзначыла ўдзельніца акцыі, сябра Руху «За Свабоду» Анэля Камбалава.
«Мы памятаем наступствы чарнобыльскай аварыі, якую перажываем да гэтага часу. Таму мы супраць, каб яшчэ адна такая аварыя ў нас здарылася», — сказаў удзельнік акцыі, сябра Руху «За Свабоду» Алесь Славінскі.













Крыніца: novychas.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны