Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» распаўсюдзіў ля 5000 плакатаў і улётак да «Чарнобыльскага шляху»

Рух «За Свабоду» распаўсюдзіў ля 5000 плакатаў і улётак да «Чарнобыльскага шляху»

3125 Праглядаў Мінск
Блізу 5000 асобнікаў друкаванай прадукцыі — улётак і плакатаў — распаўсюдзілі сябры Руху «За Свабоду» да акцыі «Чарнобыльскі шлях», што традыцыйна пройдзе 26 красавіка.
Матэрыялы раздавалі ад моманту атрымання дазволу на акцыю, распавёў сайту Pyx.by першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Сёння, па ягоных словах, каля 600 улётак былі раздадзеныя ля кінатэатра «Кастрычнік» і «Акадэміі навук» літаральна за 15 хвілінаў. Але большасць раней раскідалі па паштовых скрынях, а плакаты расклеілі ў розных раёнах гораду.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны