Навіны Навіны Руху

Прэзентацыя кампаніі салідарнасці «Страху няма»: унікальныя відэа і фота Плошчы

Прэзентацыя кампаніі салідарнасці «Страху няма»: унікальныя відэа і фота Плошчы

4571 прагляд
Яна пройдзе 3 сакавіка на мінскай сядзібе Руху «За свабоду» аб 11-й гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці, 80-73

Падчас імпрэзы сярод іншага адбудзецца прэзентацыя значкаў салідарнасці «Я быў на Плошчы», якія будуць раздавацца ўдзельнікам. Запланавана дэманстрацыя відэароліка з Плошчы (у арыгінальнай якасці!), які цудам захаваўся пасля адбыцця арышту яго аўтара ў следчым ізалятары і атрымаў на YouTube больш за 25 тысяч праглядаў.

Таксама пройдзе дэманстрацыя слайдшоў з фотаздымкаў акцыі пратэсту 19 снежня з архіву Руху «За Свабоду», якія яшчэ не публікаваліся.

Мэта кампаніі «Страху няма» — разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве, стварэнне настрою салідарнасці і адзінства.

Яна будзе праводзіцца сіламі ініцыятывы «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Саюз «За мадэрнізацыю», Беларуская партыя «Зялёныя» і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Страху няма!

Апошнія навіны