Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» рыхтуецца да выбараў кіраўніцтва

Рух «За Свабоду» рыхтуецца да выбараў кіраўніцтва

2452 праглядаў Мінск
15-16 кастрычніка пройдзе справаздачна-выбарчая канферэнцыя Руху «За Свабоду». На ёй будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі, такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Рады арганізацыі.

У сувязі з падрыхтоўкай да канферэнцыі Рада Руху прызначыла асобаў, адказных за правядзенне абласных сходаў. Плануецца, што сходы пройдуць у пачатку верасня.

Рада Руху таксама разгледзела прапанову партнёраў па правацэнтрысцкай кааліцыі аб стварэнні асамблеі Народных прадстаўнікоў. Кіраўнічы орган Руху падрыхтаваў рэкамендацыі па дакуманце і даў паўнамоцтвы для працягу перамоваў.

У шэрагі Руху на пасяджэнні былі прынятыя 15 новых сябраў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны