Навіны Навіны Беларусі

Пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

Пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

4164 праглядаў Мінск
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху».

Акцыя запланаваная на 26 красавіка.

Аргкамітэт прапануе Мінгарвыканкаму традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце па праспекце Незалежнасці — вуліцах Сурганава і Арлоўскай (да 20.00), мітынг і ўскладанне кветак ля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля». Час заканчэння мерапрыемства: 21:00

Арганізатары мяркуюць, што ў акцыі прымуць удзел 950 чалавек.

Заяўнікамі акцыі ў гэтым годзе сталі актывісты Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Партыі АГП, Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП (Грамада), аргкамітэту па стварэнню Партыі БХД, Руху салідарнасці «Разам».

Традыцыйна акцыя «Чарнобыльскі Шлях» праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да аварыі на Чарнобыльскай АЭС (у гэтым годзе 30-х угодкаў), «яе наступстваў, праблемаў развіцця атамнай энэргетыкі, экалогіі і якасці жыцця ў краіне», публічнай дэманстрацыі ўдзельнікамі сваіх грамадска-палітычных настрояў ды «пратэсту супраць пагрозаў нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #65 08.04.2016 17:21 @ Ales'

    а колькі чальцоў у руху салідарнасці "Разам "? 3.5 альбо 5 ?колькі можна піярыць сп.Сіўчыка ? без яго удзелу Чарнобыльскі Шлях не адбудзецца ?

    1. #66 08.04.2016 17:51 @ [ няма імя ]

      Аркамітэт - месца для яднання апазіцыі. Усе могуць удзельнічаць.

    2. #69 11.04.2016 12:23 @ [ няма імя ]

      Ales', а адкуль дадзеныя па колькасці? У Менску наўрад якая апазіцыйная арганізацыя мае столькі дзейсных актывістыў, як Рух Салідарнасці "Разам". На гарадскім сходзе было чалавек 70. Ды і тых каго ўзгадваюць у СМІ за апошні месяц: Алесь Макаеў, Славамір Адамовіч, Ніна Багінская, Яўген Батура, Таццяна Міронава..... У чым у Вас праблемы?

    3. #70 11.04.2016 19:37 @ [ няма імя ]

      Там піярыць няма каго і піяру яны не шукаюць, адзінае, аргкамітэту, таксама цікава як камітэт зьбіраецца, пажадана запрашаць усе НГА далучыцца да падачы заяўкі, тады гэта яднаньне, а не піяр, ці можа маецца сьпісок каго запрасілі? Толькі нятрэба " самі далучайцеся" але дзе і калі невядома!).

    4. #71 11.04.2016 21:54 @ [ няма імя ]

      вось пра тое, што немагчыма знайсці, дзе бывае аргкамітэт - няпраўда. заўсёды ёсць анонсы ў яго сталых удзельнікаў. Ніхто не перашкаджае далучыцца. імга.

    5. #72 11.04.2016 22:39 @ [ няма імя ]

      Сп. @Ales', па-першае. Калі просты пералік заяўнікаў - партый і рухаў - выклікае з падсвядомасці прозвішча Сіўчыка - гэта ўжо нездарма. Другое. Рух Салідарнасці "Разам" - дзейная і самастойная арганізацыя. Справаздачу аб колькасці чальцоў гэбэшнікам не даем. Гэта я Вам кажу як заяўнік на Чарнобыльскі Шлях ад Руха. Трэцяе. І галоўнае. Двадцаць гадоў таму Вячаслаў Сіўчык быў арыштаваны як арганізатар Чарнобыльскага Шляха і ягоная галадоўка ў турме разам з прафесарам Юрыем Хадыкай ужо ўвайшла ў найноўшую гісторыю Беларусі. Таму пытанне - ці адбудзецца ЧШ без яго ўдзелу - аўтаматычна здымаецца.

  • #67 08.04.2016 20:17 @ [ няма імя ]

    ў Беларусі нет такой арганізацыі "апазіцыя " ёсць грамадская супольнасць .ёсць зашмат "лідараў " якія акрамя піяра анічога карыснага не робіць . а простых " індейцаў " бракуе !

  • #68 09.04.2016 07:19 @ микола

    слава Беларуси! Героям Слава! Жыве Беларусь!

  • #73 12.04.2016 09:53 @ ales'

    здымаю капялюш перад тым што сп.Сіўчык трымаў галадоўку . але 20 год даўно мінула варта рабіць штосці істотнае а не піяр-акцыі .

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны