Навіны Навіны Беларусі

Утвораны аргкамітэт Чарнобыльскага Шляху-2016

Утвораны аргкамітэт Чарнобыльскага Шляху-2016

2222 праглядаў Мінск
26 красавіка спаўняецца трыццаць год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у аргкамітэт масавай акцыі «Чарнобыльскі Шлях» традыцыйна ўвайшоў Рух «За Свабоду» .

У ініцыятыўную групу па правядзенні дэманстрацыі і мітынгу з нагоды трыццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС увайшлі Партыя БНФ, Партыя «Зялёныя», партыя БХД, Аб’яднаная грамадзянскай партыя, Рух «За Свабоду» ды прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Аргкамітэт плянуе правесьці дэманстрацыю і мітынг у Менску 26 красавіка.

Ініцыятары Чарнобыльскага Шляху-2016 заклікаюць усе зацікаўленыя палітычныя і грамадскія арганізацыі і ініцыятывы дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у склад аргкамітэта і ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па адзначэнні трагічнай даты беларускай гісторыі.

Крыніца: narodny.org

Тэгі: акцыі 337

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны