Навіны Навіны Руху

На канферэнцыі па бяспецы «Globsec-2011» абмяркуюць Беларусь і санкцыі

На канферэнцыі па бяспецы «Globsec-2011» абмяркуюць Беларусь і санкцыі

3673 праглядаў Браціслава
2-4 сакавіка ў Браціславе пройдзе міжнародная канферэнцыя па бяспецы «Globsec-2011». На форум едзе лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

У прыватнасці, ён возьме ўдзел у слуханнях, прысвечаных нашай краіне, пад назвай «Беларусь пасля выбараў: ці спрацуюць санкцыі?».

Таксама ў Браціславе Мілінкевіч возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных справаў краін Вышаградскай групы — Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Венгрыі.

Нагадаем, на юбілейным саміце гэтага міждзяржаўнага аб`яднання 15 лютага была прынята адозва да беларускіх уладаў, у якой утрымліваецца заклік вызваліць палітзняволеных, спыніць пераслед незалежных сродкаў масавай інфармацыі і апазіцыі, стварыць умовы для правядзення дэмакратычных выбараў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны