«4 лютага ў адной з аддаленых вёсак Гарадоцкага раёна.
Па ягоных словах, канфлікт разгарэўся праз будаўнічыя матэрыялы са старога дома, які калісьці належыў калгасу. «З крыкам: „Гэта маё!“ Дубаў стаў біць ветэрана», — апісаў сітуацыі Гаравы.
Пасля такога ветэран кепска сябе пачуваў і не мог выйсці з дому некалькі дзён, на Дубава завялі адміністратыўную справу па абвінавачванні ў дробным хуліганстве. «Ганне давялося хадзіць да аўталаўкі і каля яе атрымліваць паклёпы, абразы, хлусню і пагрозы ад Дубава, які некалькі разоў называў яе і паліцайкай і падпальшчыцай. І гэты паклёп і знявага прыводзілі да гіпертанічных крызаў ў былой непаўнагадовай вязніцы нямецкіх канцлагераў», — распавёў Гаравы.
На судзе, дадаў ён, Дубаў «прыдумаў і сведчыў, што Міхась кідаўся на яго з.. заточкай і сякерай, хаця ніякіх доказаў не было», а суд не далучыў да справы даведку фельдшара пра стан здароўя пацярпелага ветэрана, а праваахоўнікі параілі забраць скаргу на Дубава.
«Я дапамог напісаць зварот начальніку Гарадоцкага РАУС і зарэгістраваць яго ў міліцыі разам з Міхасём», — адзначыў сябра Рады Руху.
«Лічу, што мая заява ў Гарадоцкі РАУС было разгледжанае неаб’ектыўна, без уліку ўсіх абставінаў як пры нанясенні мне цялесных пашкоджанняў, так і далейшых дзеянняў па паклёпе і знявазе маёй жонцы. Прашу правесці расследаванне гэтай заявы ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства», — сказана ў заяве.