Навіны Навіны Беларусі

Мілінкевіч: Чым бліжэй мы да Варшавы, тым далей ад Масквы

Мілінкевіч: Чым бліжэй мы да Варшавы, тым далей ад Масквы

2061 прагляд Мінск
Першым высокім чыноўнікам з ЕЗ, які наведвае Беларусь пасля адмены санкцый, стаў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Чаму менавіта ён?

Чаго чакае ад гэтага візіту наша заходняя суседка? І ці не апякуцца польскія аптымісты, якія не першы раз спрабуюць супрацу з беларускай дыктатурай?

Старшыня Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч кажа:

«Чым бліжэй мы да Варшавы і Бруселю, тым мы далей ад Масквы. Цяпер сітуацыя такая, што самая галоўная пагроза для нас, для Польшчы, для Еўразвязу — тое, што Масква становіцца больш мілітарысцкай, агрэсіўнай, хоча рэваншу. І трэба яднацца, каб супрацьстаяць гэтай пагрозе. Аўтарытарны жорсткі рэжым таксама можа адыграць тут сваю ролю».

«Я не веру, што Аляксандр Лукашэнка ў пэўны дзень стане дэмакратам, еўрапейскім чалавекам, ён сам шчыра кажа, што есць савецкім чалавекам. Гаворка не вядзецца пра выхаванне Лукашэнкі: калі ставіць такую мэту, мы зноў прайграем. Мова ідзе пра тое, каб адкрыць Беларусь на Еўропу», — даводзіць адзіны дэмакратычны кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2006.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны