Навіны Беларусь і Свет

Зарэмбюк: беларусам трэба вучыцца трансфрармацыі ў палякаў

Зарэмбюк: беларусам трэба вучыцца трансфрармацыі ў палякаў

2197 Праглядаў Варшава
Падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Польшы Вітальдам Вашчыкоўскім Аляксандр Лукашэнка не шкадаваў ані кампліментаў, ані пазітыўных планаў на сумесную найшчыльнейшую супрацу.

І сапраўды, чаму б не пасупрацоўнічаць? Кіраўнік польскай дыпламатыі заяўляе, што Варшава зацікаўленая ў дыялогу з Менскам без якіх-колечы папярэдніх умоваў. Што праўда, тэмы, на якія заходнія суседзі ніколі не заплюшчаць вочы, таксама застаюцца — найперш гаворка пра сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне.

Што ж да абяцанак, то свайго выканання чакаюць і тыя з іх, што былі дадзеныя куды раней. Да прыкладу, усцяж падвешанае, а па-сутнасці — заблакаванае беларускім бокам пагадненне аб малым памежным руху.

«У Польшчы ёсць 25-гадовы досвед трансфармацыі. Нам трэба вучыцца ў палякаў. Нам трэба адкрывацца і ісці гэтым шляхам. Чаму нам з падобнымі мовамі, з супольнай гісторыяй, 605-кіламетровай супольнай мяжой не пачаць гэта рабіць. У мінулым годзе айчынны ВУП зменшыўся на 4 %, а інвестыцыі ў нашую краіну на 14 %. Надышоў час, калі трэба ўжо нарэшце займацца эканомікай», — заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» старшыня Беларускага дому ў Варшаве, актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Зарэмбюк.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны