Навіны Навіны Беларусі

Баранавіцкая грамадскасць ушанавала памяць Віктара Сырыцы

Баранавіцкая грамадскасць ушанавала памяць Віктара Сырыцы

2047 Праглядаў Баранавічы
Памяць былога старшыні баранавіцкай суполкі ТБМ і Руху «За Свабоду», які заўчасна пайшоў з жыцця ў лістападзе мінулага года і якому 5 сакавіка споўнілася б 63 гады, ушанавалі яго сябры і паплечнікі.

У гэты дзень усе, хто помніць, хто любіў і шанаваў Віктара Антонавіча, сабраліся каля магілы нябожчыка ў Русіно, прачыталі малітву і ўсклалі белыя і чырвоныя гваздзікі.

Узгадваючы пра жыццё Віктара Сырыцы, сябры абмяркоўвалі ўсталяванне на яго магіле помніка – якім, на іх погляд, ён павінен быць. Узнікла прапанова надаць імя Віктара Сырыцы сядзібе ТБМ у Русіно, да стварэння якой прыклаў вялікія намаганні наш выбітны зямляк.

Крыніца: www.intex-press.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны