Навіны Беларусь і Свет

Сейм Польшчы асудзіў «рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства»

Сейм Польшчы асудзіў «рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства»

2891 прагляд
Сейм Польшчы рашуча асуджае «рэжым Аляксандра Лукашэнкі за насілле і палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства», а таксама за «фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў». Адпаведная рэзалюцыя прынята ў Варшаве 25 лютага.

«Памятаючы пра салідарную барацьбу палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю», парламент Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

Польскія дэпутаты выступаюць за ўвядзенне візавых санкцый у дачыненні да адказных за рэпрэсіі беларускіх чыноўнікаў і адначасова — за даванне грамадзянам Беларусі «доступу да рэсурсаў і магчымасцяў Еўрасаюза як у плане свабоды перамяшчэння і адкрыцця рынку працы, так і ў плане ўдзелу ў праграмах у галіне адукацыі, навукі і культуры», гаворыцца ў рэзалюцыі.

Сейм таксама выступіў за значнае павелічэнне фінансавання дэмакратычных праектаў Беларусі, у тым ліку тых, што рэалізуюцца няўрадавымі арганізацыямі.

Як паведамляе Польскае агенцтва друку (PAP), падчас прыняцця рэзалюцыі ў зале знаходзілася група прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Перад зацвярджэннем дакумента з імі сустрэўся спікер сейма Гжэгаж Схетына.

Рэзалюцыя прынята на падставе ўсеагульнай ухвалы, бо на пасяджэнні 24 лютага праект дакумента падтрымалі ўсе парламенцкія аб`яднанні, перадае БелаПАН.

Нагадаем, міжнародная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі расцаніла праект рэзалюцыі польскага сейма «як непавагу да беларускага народа, які свабодна і абсалютна дэмакратычна зрабіў свой свядомы выбар на карысць дзейнага кіраўніка дзяржавы».

Перад галасаваннем спікер Сейма сустрэўся з дэлегацыяй беларускай апазіцыі, у тым ліку з лідэрам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам. У сустрэчы таксама прымалі ўдзел шэраг дэпутатаў — у прыватнасці, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па справа[ Беларусі Яцэк Пратасевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны