Навіны Навіны Руху

Улады ўчыняюць аварыю для бюджэтаў беларускіх сем’яў

Улады ўчыняюць аварыю для бюджэтаў беларускіх сем’яў

3299 Праглядаў
1 ліпеня Беларусь падвысіць мыты на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі. «Мы спрабавалі адстойваць свае пазіцыі па захаванні ранейшых ставак, у выніку чаго атрымалі адтэрміноўку на год. Яе тэрмін сканчаецца 1 ліпеня», — змаркоціў многія беларускія сем’і намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

Стаўкі на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі будуць падвышаныя да расійскіх. Гэта ў чатыры (!) разы болей, чымсьці цяпер.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у інтэрв’ю «Нашай ніве» адзначыў, што «Беларусь не мае нацыянальных вытворцаў аўтамабіляў, інтарэсы якіх можна абараняць увядзеннем загараджальных пошлінаў. Дадзены крок негатыўна адаб’ецца на ўзроўні жыцця грамадзянаў, тым больш, што падвышэнне адбываецца на фоне штодзённага росту коштаў і змяншэння рэальных даходаў насельніцтва. Непрадуманая эканамічная палітыка ўладаў ставіць пад удар дабрабыт беларусаў. Адмова ад супрацы з Еўразвязам, унутраныя праблемы фактычна заганяюць Беларусь у сферу эканамічных інтарэсаў Расіі».

Рух, па словах Губарэвіча, «самастойна альбо ў супрацы з БНФ і іншымі зацікаўленымі сіламі будзе інфармаваць грамадзянаў аб сапраўдных прычынах падвышэння коштаў на аўто і аб альтэрнатыўных варыянтах рашэння гэтай праблемы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны