Навіны Навіны Беларусі

Улады лечаць апендыцыт анальгінам

Улады лечаць апендыцыт анальгінам

1943 праглядаў Мінск Брусэль
На гэтым тыдні Еўразвяз разглядае пытанне зняцця санкцыяў з Лукашэнкі і 170 чыноўнікаў, а таксама 10 юрыдычных асобаў, звязаных з рэжымам. Ці здымуць іх? Ці мае Лукашэнка рэсурсы на штосьці большае — напрыклад, на паварот да Захаду? Разважае старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Лукашэнка замітусіўся напярэдадні прыезду прадстаўнікоў Еўразвязу...

Замітусіўся са зразумелых прычынаў, бо эканамічная сітуацыя вельмі складаная: становішча краіны пагаршаецца, а ўлада не ведае, як яе палепшыць — планаў рэформаў няма.

Людзі могуць вытрымаць многае падчас рэформаў — толькі трэба папярэдзіць, распавесці пра плян ды пераканаць, што гэта неабходна.

А сам Лукашэнка ведае, што рабіць?

Ён — савецкі чалавек, і напэўна думае, што савецкая эканамічная мадэль не да канца скарыстаная ў Беларусі. Ён памыляецца — безумоўна, рэформы патрэбныя. Пра гэта ведаюць нават бабулькі ў маёй вёсцы. Але яны кажуць пра перамены так: «Толькі асцярожненька трэба».

А ўлады не робяць гэтага, бо разумеюць, што рэсурс даверу (не толькі эканамічнага) вычарпаны, і трэба было іх праводзіць раней. Але ніколі не позна. Іх можна рабіць, іх трэба рабіць, бо іншага шляху няма.

Беларускія ўлады — як кепскі доктар, які дае анальгін пацыенту з апендыцытам і кажа, што будзе лепей. Але аперацыя мае быць.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #52 10.02.2016 17:04 @ Ales'

    на пачатчу 90-х у нашых суседзяў :у Літуве у Польшчы эканамічны стан быў горшым за Беларускі . Але былі праведзены удалые эканамічные рэформы ! Нажаль у 1994 г. савцкіе беларусы абралі сабе і нам Савецкага Правадыра ! Нажаль савецкая хвароба невылечваецца .

  • #53 13.02.2016 23:30 @ [ няма імя ]

    Азіны хто кажа праўду!

Апошнія навіны