Навіны Аналітыка

Эксперт: Улада можа стварыць спіс невыязных палітыкаў

Эксперт: Улада можа стварыць спіс невыязных палітыкаў

3739 Праглядаў Вена
Пытанне аб закрыцці ў Мінску офіса Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе будзе абмяркоўвацца 24 лютага на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене. У прыватнасці, на пасяджэнні агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Удзел у дыскусіі возьмуць кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янэз Лянарчыч і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Дунья Міятавіч.

У Вену выправілася афіцыйная беларуская дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага і старшыні міжнароднай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ніны Мазай.

МЗС Беларусі раней заяўляў, што рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ канчатковае.

У чым каштоўнасць Офісу АБСЕ ў сталіцы для стасункаў паміж Беларуссю і Еўропай?

«Офіс АБСЕ — гэта яшчэ адна заходняя амбасада. То бок, элемент пашырэння дыпламатычнай інфраструктуры», — сказаў у інтэрв’ю Pyx.by дарадца старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец.

Апошні кіраўнік Офісу бываў на розных мерапрыемствах, з боку Офісу рэальна ажыццяўляўся маніторынг сітуацыі. Гэта не падабалася беларускім уладам, аднак крытыкі не гучала, бо цягнуўся працэс дыялогу.

«Закрыццё офісу — звычайная помста за ацэнку назіральнай місіяй АБСЕ прэзідэнцкіх выбараў», — кажа Алесь Лагвінец.

Апошнім часам афіцыйны Мінск увачавідкі ідзе на канфрантацыю з Еўрасаюзам. Якія яшчэ захады могуць ўжытыя?

«Могуць, як калісьці з ЗША, прычапіцца да колькасці персаналу шэрагу амбасадаў», — не выключае палітолаг. У прыватнасці гаворка можа весціся пра амбасады Польшчы ды Нямеччыны, колькасць супрацоўнікаў якіх, відаць, большая за штат беларускіх дыпмісіяў у Берліне і Варшаве. Нагадаем, Польшчу і Нямеччыну Лукашэнка звінавачвае ў падрыхтоўцы дзяржперавароту 19 снежня.

Дапускае Лагвінец і стварэнне спісу невыязных беларускіх палітыкаў, але, па яго словах, падобныя захады будуць ужо «сапраўднай вайной».

Што да Офісу АБСЕ, то перспектыва яго прысутнасці ў Мінску яўна робіцца прадметам гандлю з Захадам. Адпраўленне ж на абмеркаванне праблемы ў Вену дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі ёсць спробай яе легітымацыі, бо ў складзе дэлегацыі асобы, які нічога не вырашаюць, кажа Алесь Лагвінец.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны