Навіны Аналітыка

Алесь Лагвінец: Не варта перабольшваць супярэчнасці паміж Лукашэнкам і Пуціным

Алесь Лагвінец: Не варта перабольшваць супярэчнасці паміж Лукашэнкам і Пуціным

2231 прагляд Мінск Сочы
Месца сустрэчы змяніць нельга. Курорты Сочы чарговы раз робяцца пляцоўкаю для палітычных перамоваў. Акурат там некалькі дзён кіраўнік Беларусі чакаў свайго расейскага калегу. І... дачакаўся.

Уладзімір Пуцін накіраваўся ў Сочы адмыслова на сустрэчу з беларускім калегам. Пра тое, што будуць абмяркоўваць лідары Расеі ды Беларусі, журналістам распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў:

«І двухбаковыя адносіны, і інтэграцыйныя пытанні». «Такія рэгулярныя стасункі», — дадаў ён. За некалькі дзён да гэтага Лукашэнка «перасекся лыжнёю» з Дзмітрыем Мядзведзевым.

З расейскім прэмʼерам кіраўнік Беларусі папярэдне дамовіўся «пераадольваць эканамічны крызіс разам». Ці прыйдуць да згоды пра больш канкрэтныя рэчы першыя асобы дзяржаваў?

Палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец падкрэсліў у «Гарачым каментары», што не варта перабольшваць супярэчнасці паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.

«Лукашэнка наўрад ці можа давяраць і наўрад ці давярае Захаду, а Пуцін наўрад ці можа адначасова весці вайну супраць Украіны і ў той жа час паспрабаваць захапіць Беларусь», — заўважыў адмысловец.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны