Навіны Навіны Беларусі

Правацэнтрысты запатрабавалі адказу па канфіскаце

Правацэнтрысты запатрабавалі адказу па канфіскаце

1954 праглядаў Смалявічы
28 студзеня першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі наведалі Смалявічы.

Правацэнтрысты наведалі мясцовы рынак, дзе зачыненымі аказаліся 90 адсоткаў шапікаў і амаль няма пакупнікоў. Пабылі ў да раённага кіраўніцтва з прапановай правесці круглы стол па праблеме карупцыі ў рэгіёне, але кіраўніцтва рэгіёна на месцы не было.

У

У завяршэнні палітыкі завіталі ў мясцовыя крамы і падаткавую, дзе паспрабавалі даведацца, якім чынам без сертыфікатаў прадаецца канфікаваная ў прадпрымальнікаў прадукцыя.

Тавары трапляюць у гэтак званыя крамы «канфіскатаў», дзе прадаўцы не нясуць ніякай адказнасці за якасць прадукцыі. Лідары АГП, БХД і Руху «За свабоду» у Смалявічах намагаліся зразумець, як дзяржава гандлюе тым, што канфіскуе ў ІП, нібы як няякаснае.

«Мы зайшлі ў падатковую, але там кажуць, што ўсе дакументы мусяць быць у гандлёвых кропках. З аднаго боку канфіскуецца тавар за тое, што ён невядомая якой якасці, а потым ён трапляе ў дзяржаўныя сеткі па зніжаных коштах, але, натуральна, — гэта наўпроставы прыбытак дзяржавы, пры гэтым спажыўцы знаходзяцца ў найгоршым стане», — распавядае Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні ГА Рух «За свабоду».

Паводле матэрыялу «Белсата», фота сайт АГП

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны