«Жыццё не дорыць лёгкіх шляхоў», — гэтак гучыць цытата інтэрвʼю з колішнім старшынём уздзенскага райвыканкаму Вячаславам Пахольчыкам, які цяпер знаходзіцца на лаве падсудных.
«У той час, калі я быў дэпутатам мясцовы старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму злавілі на хабары. Ён уласнаручна прыязджаў выбіваць грошы з прадпрымальніка, які трымаў кропку харчавання на трасе Берасце-Менск. Прадпрымальніка гэта дастала і ў выніку чыноўніка затрымалі праваахоўнікі і ён пайшоў сядзець», — кажа Юрась Губарэвіч.
Госць праграмы мяркуе, што ўлада дае дазвол на карупцыю да пэўнай мяжы, якую нельга перакрочыць.
Вячаслаў Пахольчык гэтую мяжу перакрочыў. Яму інкрымінуюць атрыманне хабару памерам восем тысяч еўраў. Афіцыйнае абвінавачанне кажа, што гэтыя грошы ён меўся атрымаць за дапамогу прадстаўнікам «вядомага замежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі» ў падпісанні кантракту і перамозе ў тэндары. Але дзеяў абвінавачаны не адзін — разам з ім на лаве падсудных у Менскім абласным судзе апынуўся і кіраўнік мясцовага райаграсэрвісу.
У гэтай справе праходзяць яшчэ дзве асобы, у тым ліку нямецкі бізнесовец, якога вінавацяць у незаконным абарачэнні зброі, а таксама ў даванні хабару.
«Улада стараецца схаваць масавую карупцыю ў краіне. Калі ж чыноўнік сурʼёзна праштрафіцца і перакрочыць ліміт — яго справа можа быць даведзеная да суда», — сказаў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Юрась Губарэвіч.