Навіны Навіны Беларусі

Праваабаронцы выступілі супраць кантрактнай сістэмы

Праваабаронцы выступілі супраць кантрактнай сістэмы

2510 Праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» разам з іншымі праваабрончымі арганізацыяім запатрабаваў ад беларускіх уладаў адмовіцца ад дыскрымінацыйнай кантрактнай сістэмы.

Зварот у дзяржаўныя ворганы быў ініцыяваны Камітэтам «Салідарнасць». Правабаронцы патрабуюць адмяніць Дэкрэт № 29 ад 26 лiпеня 1999 г. «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны», адмовіцца ад дыскрымінацыйнай кантрактнай сістэмы найму і надалей рэгуляваць прыём і звальненне з працы нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронцы таксама выступілі за разгляд у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці названага нарматыўнага прававога акту.

Даследаванні праваабаронцаў паказалі, што Дэкрэт № 29 паставіў рабочых і служачых у становішча крайняй залежнасці ад працадаўцы, істотна пагаршае іх прававое становішча ў параўнанні з Працоўным Кодэксам.

"Кантрактная сістэма пры такім шырокім яе прымяненні стварае поле для дыскрымінацыі. Рашэнне аб падаўжэнні кантракту залежыць ад суб’ектыўных адносінаў наймальніка да работніка, прадыктаваных меркаваннямі узаемных сімпатый-антыпатый, лаяльнасці-нелаяльнасці і т.п. Існы стан спраў дае шырокія магчымасці для злоўжыванняў службовым асобам прадпрыемстваў і арганізацый, якія атрымалі ў сваё распараджэнне нічым не абмежаваны механізм для адвольнага звальнення непажаданых работнікаў", - адзначаюць ініцыятары звароту.

Ключавая выснова, якая вынікае з аналізу практыкі звальненняў, дадалі яны, "заключаецца ў тым, што асноўным рэпрэсіўным механізмам, карыстаным ўладамі для ціску на іншадумцаў, выкладчыкаў устаноў адукацыі, членаў незалежных прафсаюзаў, актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый, проста рабочых і служачых, з’яўляецца існуючая кантрактная сістэма".

Зварот за адмену дыскрымінацыйнай кантрактнай сістэмы, накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд і Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дакумант падпісалі Іна Кулей (Камітэт «Салідарнасьць»), Валянцін Стэфановіч (ПЦ «Вясна»), Алег Гулак (Беларускі Хельсінскі камітэт), Галіна Скараход (ПАГА «Рух «За Свабоду»), Генадзь Фядыніч (Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП), Раіса Міхайлоўская (ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр»), Андрэй Бастунец (ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»), Наталля Манькоўская (Беларускі праваабарончы цэнтр «Ідэнтычнасць»), Уладзімір Дунаеў (Грамадскі Балонскі камітэт).

Крыніца: salidarnasc.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны