Навіны Навіны Беларусі

У ААН згубілі скаргу сябра Рады Руху «За Свабоду»

У ААН згубілі скаргу сябра Рады Руху «За Свабоду»

2453 праглядаў Слуцк Жэнэва
Камітэт па правах чалавека ААН у 2013 годзе прыняў да разгляду скаргу сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталя Амяльковіча пра парушэнне свабоды мірных сходаў. Аднак зараз ён атрымаў просьбу прадубліраваць дакументы.

«Я звярнуўся ў камітэт па правах чалавека ААН са скаргай на абмежаванне свабоды мірных сходаў. У 2013 мне забаранілі правесці пікет у падтрымку палітвязняў, сказалі, што няма ў нас вязняў - таму і пікет забаранілі. Я там прайшоў беларускія суды і напісаў у камітэт», - распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, ў яго «маецца ліст з адказам "адтуль", дзе скарзе быў прысвоены пэўны нумар», і ён «іх турбаваў час ад часу гэтым лістом з пытаннем: "Што чуваць па маёй скарзе?"»

«Паважаны спадар, нажаль, праз выключныя абставіны просім Вас паўторна даслаць першапачатковую скаргу ад 05.06.2013», - ліст з такім складам прыйшоў да сябры Рады Руху 21 студзеня.

Амяльковіч адзначыў, што у яго захаваўся папяровы асобнік скаргі, які ён адсканаваў і даслаў у ААН. Па ягоных словах, у яго ёсць спадзяванні на пазітыўны разгляд скаргі і ён будзе прасіць хутчэй яе разгледзіць.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны