Навіны Навіны Руху

Баранавіцкая суполка Руху «За Свабоду» абрала новага старшыню

Баранавіцкая суполка Руху «За Свабоду» абрала новага старшыню

2974 праглядаў Баранавічы
Новым старшынём суполкі Руху «За Свабоду» ў Баранавічах стаў грамадскі актывіст Уладзімір Гундар. Яшчэ чатары чалавекі падалі заявы на ўступленне ў арганізацыю.

Нагадаем, неабходнасць перавыбараў старшыні аддзялення паўстала пасля раптоўнай смерці гісторыка, вядомага мясцовага грамадскага актывіста Віктара Сырыцы. Сырыца апекаваўся справамі суполкі ад часоў яе заснавання.

На паседжанні прысутнічалі 12 чалавек. Яны не толькі абралі новага старшыню, але і абмеркавалі з старшынём Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам і першым намеснікам старшыні Юрасём Губарэвічам планы дзейнасці.

Суполка плануе прадставіць кандыдата на парламенцкія выбары, якога яны будуць падтрымліваць. Акрамя таго, у планах культурніцкія і гістарычныя мерапрыемствы — Мілавідскі фестываль, штогадовыя чытанні па Першай сусветнай вайне, а таксама прысвечаныя ахвярам рэпрэсіяў.

«Патэнцыял ёсць, — адзначыў Мілінкевіч па завяршэнні сустрэчы з баранавіцкімі актывістамі. — Ёсць некалькі новых людзей, ідэі».

Па ягоным меркаванні, у бліжэйшым часе для грамадскай актыўнасці будзе больш магчымасцяў праз дыялог з Еўропай, і гэтая актыўнасць дапаможа займацца і палітыкай.

Уладзімір Гундар - баранавіцкі грамадскі актывіст, адзін з заснавальнікаў Руху "За Свабоду". Сярод іншага вядомы тым, што ў 2014 годзе правёў адзіночны пікет у падтрымку Украіны, за што быў затрыманы і пазней аштрафаваны.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #40 19.01.2016 22:20 @ Мікалай

    Калі хочам нечага дасягнуць, то трэба працаваць. А накірунак працы ў адказе на пытанне: "Што я магу зрабіць для Беларусі?"

Апошнія навіны