Навіны Навіны Беларусі

Палітыкі павіншавалі жыхароў Бабруйску з Новым годам

Палітыкі павіншавалі жыхароў Бабруйску з Новым годам

2260 Праглядаў Бабруйск
Прадстаўнікі Руху «За Свабоду», Партыяў АГП, БНФ і аргкамітэту па стварэнню БХД павіншавалі жыхароў Бабруйску з Новым годам і пажадалі мірнага небу без расійскіх ваенных базаў, раздаўшы больш за 1000 улетак.

«Мы прайшлі па пешаходнай вуліцы Сацыялістычнай у Бабруйску і ў вельмі дабразычлівай і сяброўскай абстаноўцы раздалі больш за тысячу ўлётак», — распавёў сайту Pyx.by удзельнік акцыі, каардынатар Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці Аляксандр Сілкоў.

Па ягоных словах, у акцыі, акрамя яго, ўдзельнічалі кіраўнік Партыі АГП Анатоль Лябедзька, які выконваў ролю Дзеда Мароза, кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і мясцовыя актывісты чатырох арганізацыяў.

«Людзі ставіліся добра, дзякавалі, казалі, што ведаюць пра такую праблему, як расійская ваенная база», — дадаў Сілкоў.

Я сам раздаў блізу 200 улётак, адзначыў ён. «Была адная толькі спрэчка з дзядком, які выказаўся „за“ ваенную базу. Мы з ім вельмі канструктыўна паразмаўлялі. Ён нам пра новыя працоўныя месцы распавёў, а мы яму пра мінусы размяшчэння базы», — адзначыў каардынатар Руху па Магілёўскай вобласці.

Акцыя абышлася без затрыманняў, заключыў ён.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны