Навіны Аналітыка

Лагвінец: у 2016 годзе нас чакае крызіс рэжыму

Лагвінец: у 2016 годзе нас чакае крызіс рэжыму

2075 Праглядаў Мінск Масква Брусэль
Палітоляг, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец лічыць, што на палітычнае жыцьцё ў Беларусі ў 2016 годзе перш за ўсё будзе ўплываць унутрыэканамічная сытуацыя.

«Агульны крызіс беларускай эканомікі так ці інакш уплывае на агульны крызіс рэжыму. І гэты крызіс рэжыму будзе больш заўважны ў 2016 годзе», — лічыць экспэрт.

Лагвінец упэўнены, што ў гэтай сытуацыі вельмі важна, каб дэмакратычныя сілы ў Беларусі адчулі новае дыханьне, працягвалі працаваць зь людзьмі, пераконваць і пашыраць кола сваіх прыхільнікаў. Парлямэнцкай кампаніяй 2016 году таксама трэба скарыстацца, кажа палітоляг, хаця фармат удзелу яшчэ можна абмяркоўваць.

У пляне зьнешняй палітыкі галоўным будзе расейскі фактар, перакананы Лагвінец.

«Але я спадзяюся, што часовая разрадка адносінаў з Эўразьвязам атрымае большую трываласьць і гэта таксама будзе ўплываць на тое, як беларусы будуць успрымаць сытуацыю ў краіне. Калі ў Эўразьвязу будуць знойдзены вырашэньні тых праблемаў, перад якімі ён зараз стаіць, то гэта відавочна таксама будзе мець свой станоўчы ўплыў на Беларусь», — мяркуе ён.

ІК

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны