Навіны Навіны Беларусі

36 кандыдатаў на парламенцкіх выбарах падтрымае Рух «За Свабоду»

36 кандыдатаў на парламенцкіх выбарах падтрымае Рух «За Свабоду»

3063 праглядаў Мінск
Папярэдні спіс кандыдатаў, падтрымку якім акажа Рух «За Свабоду» на парламенцкіх выбарах, зацвердзіла на апошнім у гэтым годзе паседжанні Рада арганізацыі. Акрамя таго, кіруючы орган Руху ўхваліў работу ў межах дамовы пра супрацу правацэнтрысцкіх сіл.


Спіс патэнцыйных кандыдатаў прадставіў Радзе першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, жаданне атрымаць заходнія крэдыты для уратавання эканомікі прымусіць беларускія улады пераглядзець падыходы да арганізацыі выбарчых кампаній. «Наўрадці, можна казаць, што выбары будуць цалкам сумленнымі і дэмакратычнымі, але магчымасцяў для працы з выбарцамі і па прасоўванні супольнага паслання мусіць стаць болей», — падкрэсліў Губарэвіч.

Агулам ў папярэдні спіс увайшлі кандыдаты з шэрагу рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх кіраўніцтва арганізацыі — намеснікі старшыні Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец — і сябры Рады — напрыклад, Хрыстафор Жаляпаў з Віцебску, Дзяніс Турчаняк з Брэста, Андрэй Юркоў з Магілёўскай вобласці, Галіна Краўчанка з Гомеля, Юры Меляшкевіч з Мінску. Актывісты з Руху з Мінску, Слуцка, Барысава, Баранавічаў, Ганцавічаў, Маларыты, Віцебска і Віцебскай вобласці і г.д.

Рух «За Свабоду» гатовы дапамагчы кандыдатам адукацыяй, інфармацыйнай падтрымкай, а таксама падрыхтоўкай праграмных пасланняў, у тым ліку з дапамогай напрацовак «Народнай праграмы».

Губарэвіч падкрэсліў, што спіс яшчэ будзе карэктавацца.




Рада Руху «За Свабоду» большасцю галасоў падтрымала працу правацэнтрыстаў па падрыхтоўцы агульнага спісу на парламенцкіх выбарах і распрацоўцы агульнага паслання.

У завяршэнні паседжання Рада прыняла 15 новых сябраў арганізацыі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны