Навіны Навіны Беларусі

Пуціну важныя перамогі на беларускім фронце

Пуціну важныя перамогі на беларускім фронце

1707 Праглядаў Мінск Масква
Распачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі да найбліжэйшага хаўрусніка распачаўся. Пра мэты і магчымыя вынікі візіту кажа палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

— Галоўнае для Лукашэнкі на гэтай сустрэчы — атрымаць згоду Пуціна на тое, што Расея праз Еўразійскі фонд выдасць яму чарговую порцыю крэдыту. І хутчэй за ўсё ён хоча як мага даражэй прадаць згоду на размяшчэнне ў Беларусі расейскай авіябазы. Яму вельмі складана адмовіцца ад яе, таму ён паспрабуе ўзняць цану, кажа Лагвінец.

— Пуціну важна атрымаць пэўную колькасць перамогаў на беларускім фронце. У Расеі не ўсё так добра ў Сірыі, мае вельмі напружаныя адносіны з Турцыяй, якую падтрымалі краіны NATO, і невялікае поле для манеўраў. Таму ён паспрабуе перанесці акцэнт на інтэграцыйныя працэсы ўнутры Еўразійскага звязу і прадэманстраваць чарговую перамогу для расейскага народу.

— Заявы Лукашэнкі для Пуціна як невялічкая стрэмка ў шырокіх дзеяннях Расеі.

— Выглядае, што яны абодва хочуць пра нешта дамовіцца. І аднаму і другому боку трэба будзе паказваць якоесьці дасягненні.

ДР

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны