Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду», АГП і БХД прадставілі супольныя патрабаванні да ўладаў

Рух «За Свабоду», АГП і БХД прадставілі супольныя патрабаванні да ўладаў

3935 Праглядаў Мінск
Тры асноўных патрабаванні: змены ў выбарчым заканадаўстве, рэгістрацыя дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў і партыяў, роўныя ўмовы для СМІ — прадставілі сёння ў Мінску Рух «За Свабоду», АГП і БХД.

«Цягам апошніх трох месяцаў у Беларусі ідуць перамовы паміж паміж прадстаўнікамі правацэнтрысцкіх сілаў – Рухам «За Свабоду», Партыю АГП, Партыю БНФ. Перамовы вядуцца вакол супрацы на бліжэйшую перспектыву на парламенцкіх выбарах, а таксама па больш грунтоўных пытаннях – захавання беларускай незалежнасці, супрацьдзеянню расійскай прапагандзе, узмацнення ўплыву Расіі на Беларусь, міжнароднай павестцы», - адзначыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Губарэвіч падкрэсліў, што на сёння існуе адзіная каардынацыйная пляцоўка ў апазіцыі - АГП, Руха "За Свабоду" і аргкамітэту па стварэння БХД.

«Пад час кожнай міжнароднай сустрэчы мы гаворым, што беларуская праблема можа быць вырашаная толькі ў Беларусі, - падкрэсліў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. - Але для нас пераўтварыць Еўрапейскую народную партыю ў нашага хаўрусніка – вельмі істотна, гэта можа ўзмацняць нас і на міжнароднай арэне і ўнутры Беларусі».

Заява

Мы прэзентуем новы канцэпт для беларускай апазіцыі, гэты канцэпт заснаваны на каштоўнасцях. Упершыню аб'ядналіся правацэнтрысцкія кансерватыўныя арганізацыі. Мы лічым гэта зробіць трывалымі любыя іншыя аб'яднанні і супольныя дзеянні», - пакрэсліў сустаршыня аргкамітэту па заснаванню БХД Віталь Рымашэўскі.

«Для дасягнення рэальных дэмакратычных зменаў у Беларусі і рэалізацыі права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары, неабходна выканаць наступныя ўмовы:

1. Змяніць выбарчае заканадаўства і правапрымяняльную практыку нормы і правілы, якія гарантуюць:

1) безумоўнае ўключэнне прадстаўнікоў усіх палітычных партый і зарэгістраваных кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў;
2) празрысты падлік галасоў, права назіральнікаў атрымліваць любую інфармацыю, што датычыцца выбараў, бачыць змесціва выбарчых бюлетэняў, фіксаваць працэс падліку галасоў наяўнымі ў іх распараджэнні сродкамі, а таксама атрымаць афіцыйную копію пратакола;

3) датэрміновае галасаванне і галасаванне дома можа захавацца толькі пры пісьмовым пацверджанні немагчымасці прагаласаваць у дзень выбараў на ўчастку.

2. зарэгістраваць усе дэмакратычныя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі, якім па надуманых прычынах адмаўлялася ў рэгістрацыі, такія як БХД, “Вясна” і іншыя. Унесці ў заканадаўства неабходныя і прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі змены, якія спрашчаюць працэдуру рэгістрацыі структур грамадзянскай супольнасці, адмяніць артыкулы 193-1 і 369-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і спыніць пераслед палітычных апанентаў, у тым ліку па месцы вучобы і працы, гарантаваць бяспечнае вяртанне палітычных эмігрантаў, рэабілітаваць грамадзян, асуджаных па палітычных матывах, і адмяніць абмежаванні іх правоў;

3. стварыць роўныя ўмовы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, спрасціць сістэму іх рэгістрацыі, адмяніць незаконныя абмежаванні на выданне і распаўсюджванне незалежных СМІ;

Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага выканання вышэйпералічаных патрабаванняў.

Адсутнасць магчымасці грамадзян абіраць уладу ўмацоўвае карумпаваную сістэму ўлады і робіць немагчымым паспяховае правядзенне эканамічных і сацыяльных рэформаў.

З гэтай прычыны мы заклікаем дэмакратычныя сілы Беларусі, а таксама ўсіх грамадзян краіны да правядзення супольных грамадскіх кампаній, накіраваных на падтрымку вышэйпералічаных патрабаванняў.

Мы таксама звяртаемся да ўсіх міжнародных партнёраў з прапановай наўпрост звязаць пытанне аб поўным зняцці візавых і фінансавых абмежаванняў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў са змяненнем Выбарчага Кодэкса i правядзеннем сумленных, свабодных парламенцкіх выбараў у 2016 годзе».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #29 13.12.2015 19:16 @ Навуменка Яраслау

    Избирательный кодекс должен включать подробный перечень размеров, не далее которых должен находиться наблюдатель. Сейчас в ИК всё на усмотрение председателя. Поэтому он может отстранить наблюдателя подальше и говорить,что"я так хочу". Председатель может так говорить потому что нет никаких нормативов на его самоуправство.

  • #30 14.12.2015 14:04 @ сыр

    змены патрэбныя. але колькі шансаў, што выканаюць?

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны