Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху падтрымалі Марш студэнтаў

Актывісты Руху падтрымалі Марш студэнтаў

2256 Праглядаў Мінск
Паспяховым называе Марш студэнтаў моладзевы актывіст Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў, які прыняў у акцыі актыўны ўдзел.

Пётр Маркелаў раздае ўдзельнікам акцыі цукеркі ў гонар свайго дня народзінаў

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка прыйшоў падтрымаць марш як бацька студэнта

складанне пратаколу пад час маршу

Зачынены галоўны ўваход БДУ

Лозунгі студэнтаў

Студэнты прынеслі дыван, на які выклікалі рэктарат

«Канешне, акцыя была пасьпяховая. Хоць удзельнікаў было і меньш, чым чакалася, важна, што яны не пабаяліся выйсьці і паказаць, што ім ёсьць што сказаць кіраўніцтвам унівэрсытэтаў, што яны ведаюць, што яны хочуць», — падвёў вынікі Маршу для сайта Pyx.by Пётр Маркелаў.

Таксама, дадаў ён, яму спадаўся момант акцыі, калі студэнты прынеслі дыван.

«Такія маршы, канешне, варта праводзіць, бо гэта, бадай, адзіны шлях для неабыякавых студэнтаў выказаць незадаволенасьць, заявіць аб сваіх правах», — заключыў Маркелаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны