Навіны Навіны Беларусі

Чалавечы гонар, роўнасць і справядлівасць

Чалавечы гонар, роўнасць і справядлівасць

997 Праглядаў Мінск
Сёння ў кінатэатры «Перамога» стартуе кінафестываль «Чалавечы гонар, роўнасць і справядлівасць».

З 1-га па 10-е снежня ў мінскім к/т "Победа" пачынаюцца кінапаказы Восьмага штогадовага кінафестываля "Чалавечы гонар, роўнасць і справядлівасць", прысвечанага ўгодкам Універсальнай дэкларацыі правоў чалавека.

Сёння пройдзе паказ фільма "Філадельфія" пра парушэнне правоў хворых на СНІД. У наступныя дні, у прыватнасці можна будзе пабачыць, фільмы Manpower - пра гастарбайтараў, "... а ў душы я танчу" - людзей з абмежаванымі магчымасцямі, "Цэнтральны вакзал" - гандаль дзецьмі, "Умай" - ксенафобію.

Падрабязная афіша тут.

У межах фестывалю таксама пройдзе выстава, прысвечаная 70-годдзю ААН, і фотавыстава.

Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры падтрымцы Прадстаўніцтва ЕС і ўдзеле амбасадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Германіі, Бразіліі, Ізраіля, Францыі, Швецыі і Даніі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны