Навіны Беларусь і Свет

Мілінкевіч падпісаў рэзалюцыю «За нашу і вашу свабоду»

Мілінкевіч падпісаў рэзалюцыю «За нашу і вашу свабоду»

2090 Праглядаў Уроцлаў
Удзельнікі Дзён памяці Натальлі Гарбанеўскай падтрымалі рэзалюцыю «За нашу і вашу свабоду». Адным з падпісантаў стаў старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Натальля Гарбанеўская — абаронца правоў чалавека, антыкамуністка, паэтка й прыхільніца польска-расійскага сяброўства, 25 жніўня 1968 году выйшла на Чырвоную плошчу, каб выразіць свой пратэст супраць савецкай агрэсіі ў Празе.

«Сёньня, праз паўстагодзьдзя пасьля тых падзеяў і 26 гадоў пасьля разбурэньня Бэрлінскага мура, сьвет не зрабіўся бясьпечнейшы. Савецкая імпэрыя зьмяніла афарбоўку, але не зьмяніла сваёй сутнасьці», — адзначана ў рэзалюцыі

Удзельнікі Дзён памяці выразілі трывогу й пратэст супраць новых пагрозаў для чалавецтва.

Яны зьвярнуліся «да ўрадаў і грамадзянаў усяго сьвету» з залікам: «не забывайце пра Ўкраіну, спыніце расійскую агрэсію».

«Сёньня зноў, як і напярэдадні ІІ сусьветнай вайны, сьвет у небясьпецы; сёньня зноў пазбаўляюць свабоды тых, хто змагаецца за свабоду. Гэта пагроза для ўсіх нас», — заключылі аўтары рэзалюцыі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны