Навіны Навіны Беларусі

Актывісты ўшанавалі памяць змагароў за свабоду

Актывісты ўшанавалі памяць змагароў за свабоду

2169 Праглядаў Слуцк
На 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну мінчукі наведалі Грозава, Семежава, Красную Слабаду і Слуцк, дзе правялі мітынг.

Паездка і мерапрыемствы, арганізаваныя Партыяй БНФ і «Маладым Фронтам», прысвечаныя Дню герояў 27 лістапада. У гэты дзень у 1920 годзе ўзброеныя беларускія часткі, сабраныя з сялян Случчыны уступілі ў бой з бальшавікамі. Барацьба з пераменным поспехам доўжылася больш месяца.

Сярод удзельнікаў паездкі былі і актывісты Руху «За Свабоду».

Зміцер Каспяровіч распавёў прысутным, чым адметныя мясціны Случчыны. У Грозава быў сфармаваны 2-гі полк слуцкай брыгады, У Семежава месцілася стаўка камандавання беларускіх сілаў, у Краснай Слабадзе адбываліся найбольш сур’ёзныя баі.

Удзельнікі паездкі запалілі знічы каля памятных крыжоў, прачыталі «Магутны Божа». У першых трох пунктах памятнай вандроўкі міліцыянты забаранілі выкарыстоўваць сцягі.

Аўтар: Арцём Лява

Крыніца: novychas.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны