Навіны Аналітыка

Беларускі кірунак можа стаць сатысфакцыяй для Расеі

Беларускі кірунак можа стаць сатысфакцыяй для Расеі

1159 Праглядаў Анкара Масква Мінск
Беларусь можа ўскосна закрануць расійска-турэцкі канфлікт, лічыць палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Расія праз сваё жаданне дзейнічаць аднабакова, каб выратаваць рэжым Асада ў Сірыі, спрычынілася да новага вітку напружанасці на Блізкім Усходзе. Але канфлікт з Турцыяй — гэта велізарны выклік для Расеі. Ён рэзка павышае ўзровень напружанасці ў рэгіёне, — лічыць палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Па яго словах, зараз бакі відавочна не гатовыя да ваеннага канфлікту. Але жорсткае эканамічнае і палітычнае супрацьстаянне Расеі і Турцыі непазбежна.

І Беларусь гэтая сітуацыя можа ўскосна закрануць, — лічыць Лагвінец. — Беларусь знаходзіцца ў велізарнай залежнасці ад Расеі. Для Расеі, у выпадку ейнай паразы, ці фіяска на іншых франтах, беларускі кірунак атрымліваецца важным, бо тут можна, відаць, прасцей атрымаць перамогу. І гэта магчыма азначае ўзмацненне ціску на афіцыйны Менск з мэтаю як мага больш хуткага ўсталявання тут расейскай вайсковай базы, каб паказаць, што Расея гатовая супрацьстаяць краінам НАТА. Як вядома, Турцыя з’яўляецца краінай НАТА.

«З іншага боку, у такой сітуацыі для афіцыйнага Менску адкрываецца дадатковае поле для манёўру, ён можа павышаць кошт гандлю за тую ж авіяцыйную базу,» — лічыць намеснік старшыні Руху.

«Аднак, улічваючы колькасць праблемаў, якія мае Расія, памеры рэсурсаў, якія яна можа выдаткаваць, каб падтрымаць свайго менскага хаўрусніка, няўхільна змяншаюцца. Таму сітуацыя — вельмі нестабільная. І яна становіцца ўсё больш трывожнай для Беларусі, зважаючы на далейшае падзенне эканамічных паказнікаў і жыццёвага ўзроўню ў краіне,» — лічыць Алесь Лагвінец.

Генадзь Барбарыч

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны