Навіны Аналітыка

Расійская база як разменная манета

Расійская база як разменная манета

1365 Праглядаў Мінск Масква
Расійская ваенная база — разменная манета ў размовах Аляксандра Лукашэнкі з Расеяй на тэму крэдыту ў 3 млрд долараў, заявіў палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Госць «Гарачага каментару» Алесь Лагвінец каментуе паводзіны беларускага лідара ў перамовах з Расеяй па пытанні авіябазы і перанос сустрэчы з Пуціным, якая павінная была адбыцца 26 лістапада.

«Пуцін у чарговы раз паказаў Аляксандру Лукашэнку ягонае месца — месца хаўрусніка, які проста павінен выконваць загады з Крамля. У Пуціна ёсць час на сустрэчу з Франсуа Аляндам, а таксама на тое, каб прыняць 15 даверных граматаў ад новых амбасадараў. Беларусь як залежны сатэліт можа пачакаць.

Лукашэнка зацягвае вырашэнне пытання расейскай авіябазы, каб падняць сабе цану. Пытанне базы — не пытанне незалежнасці краіны, а пытанне асабістага выжывання. База — разменная манета ў ягоных размовах з Расеяй на тэму крэдыту ў 3 млрд долараў», — кажа Алесь Лагвінец.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны