Навіны Навіны Беларусі

Як прайшла выбарчая кампанія 2015 і што нас чакае ў 2016?

Як прайшла выбарчая кампанія 2015 і што нас чакае ў 2016?

3294 праглядаў Магілёў
Прэзідэнцкія выбары прайшлі «несумленна і недэмакратычна», а на парламенцкія павінны з’явіцца два вялікіх палітычных блока, кажа Каардынатар кампаніі назірання за выбарамі «Права выбару-2015», каардынатар Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці Алесь Сілкоў

Госць сямнаццатай перадачы «Як прайшла выбарчая кампанія 2015 і што нас чакае ў 2016?» Каардынатар кампаніі назірання за выбарамі «Права выбару-2015», каардынатар Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці Алесь Сілкоў. Вядучыя перадачы — журналісты Ігар Барысаў і Алесь Буракоў.

Прэзідэнцкую кампанію, адзначыў Сілкоў, можна ахарактарызаваць двума «не»: нясумленная і недэмакратычная — і цалкам сфальсіфіцыраваная.

Па ягоных словах, сістэма фальсіфікацый дасягнула такога росквіту, што дазваляе праводзіць выбары «без удзелу выбаршчыкаў».

«Беларусь хацела паказаць, што адбываюцца сумленныя і дэмакратычныя выбары, не змяняючы саму сутнасць. АБСЕ гэта заўважыла», — патлумачыў Алесь Сілкоў.

Ён лічыць, што ў сітуацыі, якая склалася сёння, мы павінны нарэшце пабачыць рэальнае аб'яднанне прыхільнікаў пераменаў, ён лічыць. што будзе два вялікіх блока - блок спадарыні Таццяны Караткевіч і "нармальны блок, адзіны спіс дэмакратычных кандыдатаў".

Сілкоў плануе адстойваць правядзенне рэгіянальных кангрэсаў дэмакратычных сілаў, на якіх яны маглі б высунуць свайго кандыдатаў і працаваць, выйсці да агульнага спісу кандыдатаў.

"Трэба правесці кампанію такім чынам, каб ужо зараз ішла барацьба за розумы грамадзянаў", - заключыў каардынатар "Права выбару" Алесь Сілкоў.


«Жывая размова» — гэта абмеркаванне грамадскімі актывістамі актуальных пытанняў Магілёва.

Крыніца: gazetanm.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Права выбару

Апошнія навіны