Навіны Навіны Беларусі

Беларусы ўпершыню ўбачаць родную мову на клавіятуры

Беларусы ўпершыню ўбачаць родную мову на клавіятуры

4089 Праглядаў
Нацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» віншуе ўсіх з сусветным днём роднай мовы і прэзентуе свой новы праект — «Будзьма з мовай!». Рэалізацыя праекту дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Праект ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну «Адліга».

Нацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» віншуе ўсіх з сусветным днём роднай мовы і прэзентуе свой новы праект — «Будзьма з мовай!». Рэалізацыя праекту дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Праект ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну «Адліга».

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»:

— Праект «Будзьма з мовай!» — з’ява для сучаснай Беларусі, без перабольшання, унікальная. З аднаго боку, мы падтрымліваем людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці і банальна не маюць беларускіх літар на клавіятуры. І для вучняў сярэдняй школы, і для пісьменнікаў, і для навукоўцаў — праблема для ўсіх адна. Адначасова з тым, выпуск такой прадукцыі — дэманстрацыя рэальнага прагалу ў гэтым сегменце беларускага рынку. Запускаючы праект, мы спадзяемся падштурхнуць мясцовых вытворцаў да выпраўлення існай сітуацыі.

Праект «Будзьма з мовай!» цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, рускую, а таксама ўкраінскую ды польскую. Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі. Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Непаўторныя беларускія «І», «Ў» і апостраф «’» побач з лацінскімі «Š», «Č» і «Ŭ» — рэальны ўзор таго, як прынцып «аднаго акна» павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў кампутараў!

Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну «Адліга»:

— Галоўная мэта праекту — забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай. Чаму, калі вам трэба літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская? Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў. Мы спадзяемся на зацікаўленасць ідэяй з боку вытворцаў кампутарнагa софту і далейшую падтрымку праекту «Будзьма з мовай!».


Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску.

Разам з распаўсюдам клавіятуры пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org. Са старонкі mova.budzma.org можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны