Навіны Навіны Беларусі

Можа паўстаць правацэнтрысцкая кааліцыя

Можа паўстаць правацэнтрысцкая кааліцыя

2580 Праглядаў Мінск
Чатыры апазіцыйныя структуры — Рух «За свабоду», АГП, аргкамітэт па стварэнню партыі БХД і Партыі БНФ — працуюць над стварэннем правацэнтрысцкай кааліцыі.

"Падобныя перамовы мы вядзем ужо не першы месяц. Перамовы тычацца найперш сітуацыі ў Беларусі, дынамікі яе развіцця ў святле бліжэйшых парламенцкіх выбараў, а таксама ў святле зменаў еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да рэжыма Лукашэнкі", - распавёў першы намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

"Мы ставім за мэту ўплываць на гэтыя працэсы, таму сустракаемся, абмяркоўваем, ствараем планы для працы як у Беларусі, так і на міжнародным накірунку”, кажа ён.

Пры гэтым першы намеснік старшыні, яны "дамовіліся, што будзем інфармаваць грамадскасць толькі ў выніку прыняцця намі нейкіх супольных рашэнняў і ўжо гатовых планаў".

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень казаць пра існаванне такой кааліцыі зарана, працягваюцца кансультацыі.

Зараз падзеі ў рэгіёне абвастрылі пытанне геапалітычнага выбару, – дадае намеснік старшыні Руху „За свабоду” і падкрэслівае, што ўдзельнікі выступаюць за больш шчыльнае супрацоўніцтва з Еўразвязам. Апроч таго, яны маюць агульны набор каштоўнасцяў і агульнага партнёра ў Еўропе – Еўрапейскую народную партыю.

Вядома, што новая структура плануе стварыць агульны спіс кандыдатаў на парламенцкіх выбарах 2016-га і вылучыць адзінага кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Тамара Савіч, Ганна Мордань

Еўрарадыё, Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Народны рэферэндум

Апошнія навіны