Навіны Навіны Руху

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам

3005 Праглядаў
Лідэр Руху «За Свабоду» вызначае на Pyx.by, на ягоны погляд, самыя значныя падзеі прамінулага тыдня, якія тычацца Беларусі. Па адной са знакамі «плюс» і «мінус».

Негатыў

Пачатак судовых працэсаў над удзельнікамі Плошчы і першы вырак. Прычым працэс заняў толькі адзін дзень. Улічваючы такую хуткаплыннасць і колькасць абвінавачаных па крымінальнай справе «19 снежня», можна казаць пра запуск сапраўднага канвеера. Улады працягваюць трымацца жорсткага сцэнару па зачыстцы апазіцыйнага поля. За туманам і нармалізацыя стасункаў з Захадам. Можна прагназаваць, што і гандаль палітзняволенымі будзе дастаткова цынічным і маштабным.

Пазітыў

Гэта вызваленне Алеся Міхалевіча і Насты Палажанкі. Дакладней, змена меры стрымання — вызваленне пад падпіску аб невыездзе. Гэта маладыя перспектыўныя лідары. Яны па-ранейшаму застаюцца закладнікамі рэжыму. Аднак усцешна, што лягчэй стала іхнім сваякам і паплечнікам. Прыемна, што Алесь, які кіруе партнёрскім Руху «За Свабоду» па ініцыятыве «Беларускі выбар» Саюзам «За мадэрнізацыю», не зламаўся і выявіўся годным палітыкам і чалавекам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны