Навіны Навіны Беларусі

Актывістка патрабуе прыбраць ад школы помнік Дзяржынскаму

Актывістка патрабуе прыбраць ад школы помнік Дзяржынскаму

1988 Праглядаў Мінск
Актывістка Руху «За Свабоду» Галіна Міхнюк звярнулася да дырэктара мінскай школы № 108 Зоі Белавусавай з патрабаваннем прыбраць помнік Феліксу Дзяржынскаму.

Помнік Дзяржынскаму знаходзіцца прама перад школай.

«Фелікс Дзяржынскі з 1917 года па асабістым жаданні ўзначаліўшы Усерасійскую надзвычайную камісію-Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне, на гэтай пасадзе фактычна знішчыў каля двух мільёнаў суграмадзянаў», - нагадала ў звароце да дырэктара Галіна Міхнюк.

Па яе словах, яна не можа паверыць, каб «у эпоху ўсеагульнай граматнасці супрацоўніку сістэмы адукацыі, нічога не было вядома пра злачынствы Дзяржынскага».

У сувязі з гэтым, актывістка Руху «За Свабоду» папрасіла разгледзіць пытанне пра ліквідацыю помніка і прыбраць яго з тэрыторыі школы.

«Гэты Дзяржынскі, відаць, абыякавы бацькам, чые дзеці вучацца ў СШ № 108, але, не можа быць, каб яго знаходжанне каля школы зусім нікога не кранала», - дадала сайту Pyx.by Галіна Міхнюк.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны