Навіны Аналітыка

Ці баяцца беларусам помсты тэрарыстаў за саюз з Расеяй?

Ці баяцца беларусам помсты тэрарыстаў за саюз з Расеяй?

1113 Праглядаў Шарм-эш-Шэйх Мінск
Егіпецкі Шарм-эш-Шэйх пусцее на вачах: тысячы турыстаў кідаюць свой курортны адпачынак і тэрмінова вяртаюцца дадому. Цалкам турыстычная плынь не спынілася, у тым ліку, дзякуючы беларусам.

«Баяцца, але ляцяць», — гэтак апісваюць сітуацыю айчынныя тураператары. Паводле афіцыйных дадзеных, толькі каля 2% беларускіх турыстаў адмаўляюцца ад падарожжа ў Егіпет. Толькі за мінулыя выходныя ў Краіну фараонаў з Менску вылецелі 143 чалавекі. Сталёвыя нервы захоўвае і кампанія «Белавія», якая адзначыла, што працягне чартэрныя рэйсы ў Егіпет у штатным рэжыме.

Госць «Гарачага каментара» — палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец. Паводле адмыслоўца, для арабскага свету не існуе дзяржавы Беларусь.

«На вялікі жаль, яны ўспрымаюць нас як расейцаў. Частка нашых суграмадзянаў прадстаўляе сябе за мяжой як расейцаў. Прыпускаць, што менавіта беларускі самалёт стане мішэнню дзеянняў тэрарыстаў я б не стаў. Тут справа ідзе пра іншыя рэчы, якія завязаныя на глыбокім успрыняцці: калі кажуць Расея — гэта Масква, Санкт-Пецярбург. На Беларусь тут у меншай ступені будуць звяртаць увагу», — мяркуе Алесь Лагвінец.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны