Навіны Навіны Беларусі

Моладзь Руху «За Свабоду» прайшла квэст у памяць рэпрэсаваных

Моладзь Руху «За Свабоду» прайшла квэст у памяць рэпрэсаваных

2433 праглядаў Мінск
Аднымі з першых прыйшлі да фінішу квэста памяці рэпрэсаваных моладзевыя актывісты Руху «За Свабоду».

31 кастрычніка Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій зладзіў гарадскі квэст, прысвечаны трагічным падзеям 29-30 кастрычніка 1937 г., калі па загадзе Сталіна было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Агулам былі зарэгістраваныя 27 камандаў, сярод якіх былі актывісты Руху «За Свабоду». Пераможцам абяцаны каштоўны прыз.

Каманда — Пётр Маркелаў, Стас Шашок, Ягор Віняцкі

«Мне было цікава акунуцца ў атмасфэру даваеннага Менску, даведацца пра савецкія рэпрэсыі наўпрост на месцы падзей. Пра гэта амаль ня пішуць у падручніках, не гавораць у школе», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў.

Па ягоным меркаванні, «гарадскі квэст — удалая форма данесьці інфармацыю і зацікавіць у самастойным вывучэньні тэмы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны