Навіны Навіны Беларусі

Камісіі не задаволілі ніводнай скаргі актывіста Руху «За Свабоду» з Гарадка

Камісіі не задаволілі ніводнай скаргі актывіста Руху «За Свабоду» з Гарадка

2602 праглядаў Гарадок
22 скаргі і 7 зваротаў накіраваў у выбарчыя камісіі пад час выбараў прэзідэнта назіральнік ад Руху «За Свабоду» у Гарадку Леанід Гаравы. Ніводная з іх не была задаволеная.

Гаравы, як распавёў ён сам сайту Pyx.by, падаў скаргі на самаўпраўнае галасаванне па месцы знаходжання, пра захаванне скрыняў для датэрміновага галасавання, на знаходжанне назіральніка на месцы, якое не дазваляе бачыць дакумант выбаршчыка, абскардзіў пазбаўленне рэгістрацыі назіральніка і інш.

Акрамя таго, ён накіраваў звароты пра магчымасць рабіць фотаздымкі на ўчастку і пра адкрыты і празрысты падлік галасоў.

Па ягоных словах, усе на ўсе гэтыя дакументы ён атрымаў адмовы ці адпіскі ад чыноўнікаў і сябраў выбрчых камісіяў розных узроўняў.

У прыватнасці ў скарзе ад 12 кастрычніка ў Гарадоцкую раённую выбарчую камісію Леанід Гаравы запатрабаваў прызнаць рашэнне пра пазбаўленне сябе рэгістрацыі ў якасці назіральніка незаконным, а на час разгляду скаргі прыпыніць паўнамоцтвы старшыні ўчастковай камісіі старшыні раённай камісіі Берасневай Н.У.

Аднак абодва пункты былі адхіленыя, першая частка таму, што паўнамоцтвы ўчастковай камісіі спыненыя пасля завяршэння выбараў, а другая — бо «паўнамоцтвы члена камісіі спыняюцца органамі, стварыўшымі камісію, або шляхам падачы асабістай заявы».

20 кастрычніка актывіст Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы звярнуўся са скаргай у Віцебскую абласную камісію з патрабаваннем правесці праверку па ўсіх фактах парушэнняў, выкладзенных у ягоных скаргах, прызнаць рашэнне участковай камісіі № 5 аб пазбаўленні мяне акрэдытацыі назіральніка незаконным, а таксама ініцыяваць адміністратыўны працэс у сувязі з парушэннямі Берасневай Н.У. (старшынёй раённага гарадоцкага выбаркаму) нормаў выбарчага заканадаўства.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны