Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху «За Свабоду» звярнуліся да пракурора Брэста па «кантрольным галасаванні»

Актывісты Руху «За Свабоду» звярнуліся да пракурора Брэста па «кантрольным галасаванні»

1968 Праглядаў Брэст
Міліцыя даслала скаргі актывістаў Руху «За Свабоду» па справе «кантрольнага галасавання» ў раённую камісію па выбарах прэзідэнта. Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка абскарджваюць гэтыя дзеянні ў пракурора Брэста.

Нагадаем, актывісты Руху «За Свабоду» у Брэсце правялі выбарчы эксперымент: прыйшлі прагаласаваць на ўчасткі пад час датэрміновага галасавання, узялі бюлетэні, але апускаць іх у ўрны не сталі, а кінулі туды лісты паперы. На двух участках камісіі не знайшлі ні недахопу бюлетэняў, ні лістоў паперы пры падліку. Пададзеныя заявы ў пракуратуру па факце падробкі дакумантаў і заведама няправільнага падліку галасоў. Раней раённая пракуратура адмовілася займацца справай і таксама «спусціла» яе ў выбаркам.

«Накіроўваю ў ваш адрас для далучэнне да матэрыялаў праверкі зварот Турчаняка Д. па пытаннях падлога выбарчых бюлетэняў і заведама няправільнаму падліку галасоў на выбарчым участку № 60», — сказана ў звароце намесніка старшыні аддзела ўнутраных справаў адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста С. Старыкевіча да Маскоўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта. Копіі гэтага дакумента былі дасланыя Турчаняку і Вакуленку.

«Як бачна з ліста РАУСа, мая заява пра завядзенне крымінальнай справы накіраваная ў маскоўскі раённы выбаркам г. Брэста, які не з’яўляецца органам крымінальнага пераследу і не мае кампетэнцыі ўзбудзіць крымінальную справу», — пракаментаваў адказ сайту Pyx.by Дзяніс Турчаняк.

Па словах сябра Рады Руху «За Свабоду», як толькі ён даведаўся з адказа РАУС, што яны не правялі праверку і адправілі заяву пра завядзенне крымінальнай справы ў камісію, ён адразу ж паскардзіўся пракурору Брэста. «Цяпер слова за пракурорам», — падкрэсліў Турчаняк.

Аналагічную скаргу накіраваў і Сяргей Вакуленка. Актывісты Руху «За Свабоду» просяць пракурора «прызнаць неправядзенне праверкі» «парушэннем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу», «даць указанне аддзелу ўнутраных справаў адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста правесці аб’ектыўную і поўную праверку», «пры наяўнасці падставаў узбудзіць крымінальную справу».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны